Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

КРАСАВІК

КРАСАВІК

23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько

Віктар Апанасавіч Казько (1940) — пісьменнік, кінасцэнарыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973 года.

Нарадзіўся 23 красавіка 1940 года ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага. У трохгадовым узросце Віктар Казько стаў сіратой. Бацькі і малодшая сястра загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго пэўны час даглядала старая бабуля, якая пасля выгнання фашыстаў забрала хлапчука з лагера смерці ў Азарычах.

Нейкі час Віктар Казько быў беспрытульнікам, потым выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння ў 1956 годзе васьмі класаў паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловае вучылішча. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны тэхнікум, працаваў у шахце, геолагаразведцы праходчыкам.

З 1962 года на журналісцкай рабоце — загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шория», карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». Завочна скончыў маскоўскі Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1970). У 1971 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у часопісе «Нёман». У 1986-1988 гадах быў сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.

ТВОРЧАЯ БІЯГРАФІЯ

Друкуецца з 1963 года. Спачатку пісаў на рускай, затым на беларускай мове. Творы яго маюць аўтабіяграфічна-дакументальную аснову. Напісаны са шчодрым выкарыстаннем рэальных фактаў і таго, што было перажыта самім аўтарам. Аповесці «Високосный год» (1974), «Аповесць аб беспрытульным каханні» (1975), «Суд ў Слабадзе» (1978, адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа ў 1982 годзе) паказваюць вайну, убачаную вачыма дзіцяці, знявечанае вайною маленства, выяўляюць вытокі чалавечай мужнасці. Галоўны герой аповесці «Суд ў Слабадзе» Колька Лецечка мае рэальны прататып — блізкі сябра В. Казько, шмат у чым падобны на Лецечку і часткова на самога аўтара той пары, калі ён быў беспрытульнікам і дзетдомаўцам.

Значную ўвагу пісьменнік надае экалагічным праблемам. Клопатамі аб прыродзе, роздумам пра адносіны чалавека да яе, да жыцця прасякнуты аповесці «Цвіце на Палессі груша» (1978), «Неруш» (1981), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» (1991).

Прыкметнай падзеяй у беларускай літаратуры стаў раман Віктара Казько «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім аўтара хвалюе нашы карані, нашы вытокі, зямля, яе людзі і звяры, іх лёс і жыццё.

Галоўнай тэмай рамана «Бунт незапатрабаванага праху» (2000) — мастацкае даследванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў.

Творы пісьменніка былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм»: «Судны дзень», «Паводка», «Сад».


Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберите язык

BelarusianEnglishRussian

Анонс

On-Line проект

База данных

База данных

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

РЕГИСТРАЦИЯ

КРАСАВІК23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
Открыть раздел КРАСАВІК
ЛІПЕНЬ 6 лет спа-центра 115 лет в день выдачи паразитов, драматургии, перакладчика, учебного заведения, градации дзеяча, академии НАН Беларусі Пятра Глебки....
Открыть раздел ЛІПЕНЬ
ЛІСТАПАДУладзімір Сямёнавіч Караткевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г....
Открыть раздел ЛІСТАПАД
Беларусія кнігі-юбіляры 2020г. 495 год з дня выдання “Апостала” Ф. Скарыны (1525) 110 гадоў з дня выхаду зборніка “Песні жальбы” Я....
Открыть раздел Книги-юбиляры
The LineAct Platform