Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

ЛІСТАПАД

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.

   Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька — Сямён Цімафеевіч (1887-1959), закончыў гарадское вучылішча ў Оршы, яшчэ падлеткам сам зарабляў сабе на жыццё, працаваў у казначэйстве, служыў у царскай арміі пісарам, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў супрацоўнікам фінансавых органаў. Маці — Надзея Васілеўна (1893-1977), з роду Грынкевічаў (сярод яе родных былі святары, чыноўнікі, настаўнікі), пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час працавала настаўніцай, потым была хатняй гаспадыняй. У сям’і было трое дзяцей: сын Валерый (1918-загінуў у 1941 г.), дачка Наталля (1922-2003), сын Уладзімір.

   Сям’я вызначалася вялікай інтэлігентнасцю. Па словах самога Караткевіча, у дзіцячыя гады сваяцкае асяроддзе шмат у чым уздзейнічала на яго. Вялікі ўплыў на Уладзіміра аказаў дзед па лініі маці Васіль Юллянавіч Грынкевіч (1861-1945), чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дасціпны апавядальнік, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды. «З’явы прыроды і зараз для мяне цікавей за іншыя кнігі», — адзначаў Уладзімір Караткевіч ужо ў сталым узросце. У доме бацькоў мелася свая хатняя бібліятэка. Валодзя ў дзяцінстве не толькі любіў слухаць казкі і розныя гісторыі, якія яму чыталі старэйшыя, але імкнуўся дадумваць развіццё сюжэтаў, сам вельмі рана (у тры з паловай гады) навучыўся чытаць, стаў актыўным наведвальнікам гарадской дзіцячай бібліятэкі. Паводле ўспамінаў родных, у шэсць гадоў ім былі напісаны першыя вершы. У дзіцячыя гады разнастайнасць яго талентаў выявілася і ў схільнасці да малявання, якая захавалася на ўсё жыццё, і ў тым, што ён меў абсалютны слых, некаторы час займаўся ў музычнай школе.

 У 1938 г. Валодзя пайшоў у школу ў Оршы. Пасля заканчэння трэцяга класа ў пачатку лета 1941 г. прыехаў у Маскву пагасцяваць да старэйшай сястры Наталлі, якая вучылася там у хіміка-тэхналагічным інстытуце. Дадому ў Оршу ён вярнуцца не змог. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Валодзя разам з маскоўскімі дзецьмі трапіў у эвакуацыю ў Разанскую вобласць, потым на Урал у Молатаўскую (Пермскую) вобласць. 

Летам 1944 г. пасля вызвалення савецкімі войскамі Кіева Уладзімір Караткевіч разам з маці на некаторы час пераехаў у нядаўна вызвалены горад, дзе жылі сваякі. Пад уражаннем успамінаў пра той час пазней Караткевіч напіша аповесць «Лісце каштанаў».

Восенню 1944 г. сям’я вярнулася ў Оршу. З канца 1946 г. яны пачалі жыць ва ўласным доме, куды ў пазнейшы час Уладзімір Караткевіч будзе прыязджаць і працаваць над сваімі творамі. 

У 1949 г. Уладзімір Караткевіч закончыў сярэднюю школу і паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. 

Летам 1950 г. літаратарам-пачаткоўцам быў створаны першы варыянт знакамітай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — гістарычнага дэтэктыва, дзеянне якога адбываецца ў 80-я гг. XIX ст.

У 1954 г. Уладзімір Караткевіч закончыў універсітэт. Восенню 1955 г. Караткевіч прымаў удзел у рэспубліканскай нарадзе маладых літаратараў у Мінску, дзе яго вершы атрымалі высокую ацэнку. У 1956 г. Уладзімір Караткевіч вярнуўся на радзіму і да 1958 гг. быў настаўнікам 8-й сярэдняй школы ў Оршы. 

У красавіку 1957 г. Уладзімір Караткевіч атрымаў афіцыйнае прызнанне ў калег — быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. 

У 1958 г. выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Матчына душа». У гэты ж час ён дапрацаваў аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», напісаў п’есу «Трошкі далей ад Месяца» (не друкавалася), пра лёс чалавека, які пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій.

У 1958-1962 гг. Уладзімір Караткевіч вучыўся ў Маскве. Спачатку на Вышэйшых літаратурных курсах, а з 1960 г. — на Вышэйшых сцэнарных курсах.

У гэты перыяд з друку выходзяць другі яго паэтычны зборнік «Вячэрнія ветразі» (1960 г.) і зборнік прозы «Блакіт і золата дня» (1961 г.)

Шмат зрабіў Уладзімір Караткевіч і для беларускага кінематографа, напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў: «Сведкі вечнасці» (1964 г.), «Памяць» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967). У 1967 г. паводле сцэнарыя Караткевіча быў зняты кінафільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». 

У 1969 г. выйшаў паэтычны зборнік «Мая Іліяда», у 1970 г. — зборнік прозы «Чазенія».

Канец 1970-х – пачатак 1980-х гг. стаў для Уладзіміра Караткевіча часам прызнання яго заслуг на дзяржаўным узроўні, але і цяжкіх жыццёвых нягод.

У 1980 г. у сувязі з 50-годдзем Уладзімір Караткевіч быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Да гэтай жа даты было прымеркавана выданне Выбраных твораў пісьменніка ў 2-х тамах. У 1982 г. выйшаў асобным выданнем раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), за які Уладзіміру Караткевічу ў 1983 г. прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа.

У асабістым жыцці Уладзімір Караткевіч панёс незаменныя страты. У 1977 г. не стала яго маці Надзеі Васілеўны, якая доўгі час жыла разам з сынам. У 1983 г. ад цяжкай хваробы памерла яго жонка Валянціна Браніславаўна. Уладзімір Сямёнавіч вельмі перажываў гэтае гора. Здароўе яго самога таксама было падарванае. Тым не менш ён працягваў вандроўкі. У адной з іх хваробы абвастрыліся і 25 ліпеня 1984 г. на 54-м годзе жыцця Уладзімір Караткевіч памёр. Пахаваны ён у Мінску на Усходніх могілках.

 


Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
САКАВІК
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберите язык

BelarusianEnglishRussian

Анонс

On-Line проект

База данных

База данных

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

РЕГИСТРАЦИЯ

КРАСАВІК23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
Открыть раздел КРАСАВІК
ЛІПЕНЬ 6 лет спа-центра 115 лет в день выдачи паразитов, драматургии, перакладчика, учебного заведения, градации дзеяча, академии НАН Беларусі Пятра Глебки....
Открыть раздел ЛІПЕНЬ
ЛІСТАПАДУладзімір Сямёнавіч Караткевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г....
Открыть раздел ЛІСТАПАД
Беларусія кнігі-юбіляры 2020г. 495 год з дня выдання “Апостала” Ф. Скарыны (1525) 110 гадоў з дня выхаду зборніка “Песні жальбы” Я....
Открыть раздел Книги-юбиляры
The LineAct Platform