8 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921—1976), народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984).
На абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыя цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена выстава «Пясняр палескага краю», на якой прадстаўлены мастацкія творы пісьменніка, а таксама выданні пра яго жыццёвы і творчы шлях.
Таксама прапануем Вашай увазе анлайн-віктарыну па раману «Людзі на балоце»