Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Снежань

Снежань

9 снежня - 135 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Багдановіч Максім Адамавіч (1891-1917) — беларускі паэт, класік беларускай літаратуры, перакладчык, літаратуразнаўца, празаік, крытык і гісторык літаратуры.
Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў горадзе Мінску ўсям’і педагогаў. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю Максіма. Ранняе дзяцінства паэта прайшло ў Гродне, куды пераехала сям’я Багдановіча хутка пасля яго нараджэння. Але неўзабаве памірае маці паэта. У 1896 годзе сям’я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад, дзе частым госцем і сябрам быў Максім Горкі. Гадаваць дзяцей дапамагала бацькава сястра Марыя Ягораўна.
У сям’і Багдановічаў была вялікая бібліятэка, захоўваліся і шанаваліся звычаі беларусаў. Інтарэс да сваёй радзімы, да яе гісторыі, мовы, побыту беларускага народа ў Максіма прачнуліся рана. Ён марыў аб далёкай Беларусі з ранняга дзяцінства. У 1902 годзе паступае ў першы клас Ніжнегародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове.
У 1907 годзе бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію і едзе ў Вільню, пасля два месяца жыў у фальварку Ракуцёўшчына, што недалёка ад Маладзечна. Вясковае жыццё абагаціла паэта шматлікімі назіраннямі, цікавымі сустрэчамі з простымі людзьмі. Пасля наведвання Беларусі Максім Багдановіч плённа займаецца беларусазнаўствам, вывучае рускую і замежную літаратуру. За гэты час ён заканчвае Яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй, шмат піша.
Пасля заканчэння ліцея (1916) вярнуўся ў горад свайго нараджэння – Мінск, каб непасрэдна далучыцца да беларускага грамадскага і культурнага жыцця. Жыў у адным з пакояў кватэры, якую здымаў Змітрок Бядуля, працаваў у мінскім харчовым камітэце. Быў пастаянным наведвальнікам клуба беларускай інтэлігенцыі «Беларуская хатка», удзельнічаў у працы мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
У лютым 1917 года цяжка хворы Максім Багдановіч выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр 25 мая 1917 года.
У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. Пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца 1917 год, калі ў газеце «Наша Ніва» выходзіць першае алегарычнае апавяданне Максіма Багдановіча «Музыка». У 1909 годзе ўбачылі свет вершы паэта «Над возерам», «Вадзянік», «Перад паводкай» і іншыя. Пазней яны склалі цыкл вершаў «У зачараваным царстве» па матывах міфалогіі старажытных беларусаў.
Пад час знаходжання ў фальварку Ракуцёўшчына нарадзіўся цыкл яго вершаў «Старая Беларусь», у які ўвайшлі славутыя яго вершы «Слуцкія ткачыхі», «Летапісец».
Пры жыцці выйшаў толькі адзін зборнік яго вершаў «Вянок» (1913, у друкарні Марціна Кухты), які стаў унікальнай з’явай ў беларускай літаратуры. Асноўная тэма зборніка — тэма Радзімы. Тут адлюстраваны асноўныя прыярытэтныя кірункі яго паэзіі: фальклорныя традыцыі, развіццё гістарычнай тэматыкі, творчае асваенне сусветнай мастацкай спадчыны. Але на першы план у творчасці Максіма Багдановіча вылучаецца тэма роднага краю, паднявольнага жыцця працавітага народа, вобраз селяніна-працаўніка.
Максім Багдановіч — адзін з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і інтымнай любоўнай лірыкі: «Па-над белым пухам вішняў», «Трыялент», «Раманс» і інш.
Глыбокі след у душы і творчасці паэта пакінула Ганна Кукуева, сястра гімназічных сяброў паэта. Шчымлівыя адносіны да яе адлюстраваны ў такіх творах, як «Вераніка», «Больш за ўсё на свеце жадаю я…» і інш.
У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Выданы брашуры М. Багдановіча: «Братья — чехи», «Угорская Русь», «Галицкая Русь».
Максім Багдановіч удасканаліў беларускае вершаскладанне, увёў упершыню нерыфмаваны верш. Паказаў, што на беларускай мове можна пісаць самыя складаныя формы вершаў: санеты, трыяленты, рандо, быў першым перакладчыкам на беларускую мову антычных паэтаў, Пушкіна, Шаўчэнкі, паклаў пачатак беларускай прафесійнай крытыцы. Многія творы паэта пакладзены на музыку кампазітарамі, некаторыя вершы сталі народнымі песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»).


Соседние подразделы:
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберите язык

Государственная символика

N17471

ФОТОКОНКУРС

Базы данных






ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

On-Line проект

Сводный Электронный Каталог




-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

 

Витебские Вести

-

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Портал рейтинговой оценки

Наш адрес в сети

N5204

Студзень 30 студзеня - 105 гадоў з дня нараджэння Івана ШамякінаІван Пятровіч Шамякін (30.01.1921–14.10.2004) – народны пісьменнік Беларусі. Ён нарадзіўся ў в....
Открыть раздел Студзень
Люты8 лютага - 105 гадоў з дня нараджэння І.Мележа Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і....
Открыть раздел Люты
Сакавік5 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата КрапівыКандрат Крапіва (1896-1991) – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, навуковец,...
Открыть раздел Сакавік
Красавік23 красавіка – 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (1886 — 1941)23 красавіка 1886 года на Лагойшчыне, у невялікай вёсачцы Пасадзец, у яўрэйскай сям’і...
Открыть раздел Красавік
Май6 мая — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (1911-1996)Нарадзіўся Васіль Вітка 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна....
Открыть раздел Май
Снежань9 снежня - 135 гадоў з дня нараджэння Максіма БагдановічаБагдановіч Максім Адамавіч (1891-1917) — беларускі паэт, класік беларускай літаратуры, перакладчык, літаратуразнаўца,...
Открыть раздел Снежань
Программы и проекты ГУК “Лиозненская ЦБС” в 2026г....
Открыть раздел Программно-проектная деятельность
The LineAct Platform