5 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч).
На абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена выстава «Талент маштабны і шматгранны», на якой прадстаўлены асобныя мастацкія творы, публіцыстыка, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Запрашаем наведаць выставу!