У філіяле “Пушкоўская сельская бібліятэка” падрыхтавана краязнаўчая гадзіна «Вялікодная вясёлка” для удзельнікаў клуба “Беларусінка”.
Бібліятэкар Вольга Ігнацік пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята, расказала аб тым, як святкавалі Вялікдзень нашы продкі. Затым удзельнікі клуба пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Вялікодная вясёлка”, прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Вялікдзень і адказалі на пытанні віктарыны.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости