4 лістапада ў філіяле “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” удзельнікі клуба “Нашчадкі” прынялі ўдзел у краязнаўчым лабірынце “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе”.
Выконваючы заданні лабірынту, школьнікі пры дапамозе кніг і музейных экспанатаў даведаліся аб старадаўніх рэчах і прыладах працы, якімі карысталіся нашы продкі, пашырылі свае веды па гісторыі і традыцыях роднага краю.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости