У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства.
У гэты дзень супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ў беларускіх нацыянальных касцюмах віталі гасцей бібліятэкі, запрашалі прыняць удзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску!”, а таксама праводзілі агляд кніжных выстаў ”Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга”, “Цудоўны свет беларускай казкі”.
На працягу дня ў фае бібліятэкі гучалі беларускія вершы, песні, дэманстраваліся відэаролікі.