13 лютага ў рамках праекта “Кожную пятніцу – роднае, сваё!” супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага выхавання і рэабілітацыі літаратурна-публіцыстычную хвіліну “Вясёлка” – роднай мовы старонка”.
Загадчык аддзела Наталля Крыж-Марцецкая пазнаёміла вучняў са старэйшым дзіцячым часопісам “Вясёлка”, які ў 1957 годзе прыдумаў беларускі пісьменнік Васіль Вітка. Дзеці гарталі часопіс, слухалі вершы на роднай мове, знаёміліся с “Азбукай Васі Вясёлкіна”, у заканчэнні мерапрыемства склалі пазл з малюнкам нашай краіны і атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі цікавыя кніжкі-раскладушкі.

















