10 ліпеня у філіале “Кавалёўская сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту адбыўся этнаграфічны экскурс “Тут карані, адсюль вытокі”.
З дапамогай экспанатаў, сабраных у этнаграфічным кутку “Сялянская хатка”, дзеці паспрабавалі трапіць ў мінулае нашых продкаў. Яны пазнаёміліся з галоўным атрыбутам сялянскай хаты – печчу і яе роллю ў жыцці нашых продкаў, даведаліся аб значэнні іншых рэчаў сялянскага быту.

















