Цікавыя факты:
- У дваццаць гадоў двойчы быў на мяжы жыцця і смерці: першы раз ад тыфу, другі – ледзь не расстралялі бандыты Булак-Балаховіча. У маладыя гады Лынькоў страціў бацькоў і стаў бацькам малодшым брату і сястры. У пачатку вайны яго пачала мучыць эмфізема лёгкіх. У час вайны Міхась Лынькоў страціў жонку і адзінага сына. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне “За што?”, у аснову якога лёг гэты трагічны факт.
- Першым беларускім творам, які прачытаў Васіль Быкаў, было апавяданне Міхася Лынькова “Гой”. Твор гэты аўтабіяграфічны.
- Аднойчы, Міхась Лынькоў, які ніколі не спазняўся на ўрокі, не прыйшоў на заняткі. Калі малады настаўнік ішоў на працу, яго дагналі ваўкі і загналі на дрэва, дзе ён і прасядзеў да раніцы. Замёрз так, што не змог праводзіць заняткі.
- Адзін з малодшых братоў Міхася Лынькова – Рыгор быў таксама літаратарам, паэтам, перакладчыкам, але жыццё яго абарвалася на вайне.
- У зборніках паэта Валерыя Маракова ёсць цікавы верш “М.Лынькову”. Калі сёння яго перачытаць, можна ўбачыць шчырую сімпатыю да сябра, з якім разам былі ў аб’яднанні “Маладняк”, а таксама зразумець, які імідж быў у бывалага чырвонаармейца Лынькова.
- Другая жонка Міхася Лынькова папала ў аўтамабільную аварыю. Пяць месяцаў Міхась Лынькоў глядзеў яе.У іх з жонкай было трое прыёмных дзяцей. Усе свае грошы пісьменнік завяшчаў дзіцячаму дому.
- Лынькоў перапісваў эпапею “Векапомныя дні” да канца свайго жыцця. А пачаў пісаць эпапею аб вайне, партызанскім руху ў 1942 годзе. Гэта раман у 4-х тамах (напачатку тамоў было 5, але рэдактар Ян Скрыган скараціў яго на цэлы том).
- На Кургане Славы, які ў 1971-м адкрылі пад Слуцкам, на мемарыяльнай пліце значацца імёны жонкі М. Лынькова Ханы Абрамаўны і сына Марыка. А таксама яшчэ імёны сваякоў Міхася Лынькова. Ягонага брата Рыгора, які праславіўся як паэт пад псеўданімам Рыгор Суніца. Рыгор знік без вестак на фронце ў 1941-м. Ён таксама быў жанаты на яўрэйцы, маладой настаўніцы Гені Рыгораўне Лерман — прычым сястра Гені выйшла замуж за паэта Васіля Вітку. Геню з двухгадовай дачушкай таксама забілі фашысты ў Старых Дарогах, цалкам магчыма, разам з Ханай і Марыкам.