Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

КРАСАВІК

1 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука

    Алесь Жук нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў вёсцы Клешава Слуцкага раёна. Бацька, Аляксандр Сцяпанавіч, быў служачым, маці, Яўгенія Іванаўна, медсястрой. У час вучобы ў Маякскай сярэдняй школе пачаў пісаць заметкі ў слуцкую раённую газету “Шлях Ільіча”, уваходзіў у літаб’яднанне пры ёй. У 1965 годзе Алесь Жук паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў ў 1970 годзе. Працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, намеснікам рэдактара часопіса “Полымя”. З 1997 года галоўны рэдактар часопіса “Нёман”. У 2003 – 2005 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса “Беларусь”.

    Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 годзе. Яго першая публікацыя, ад якой вядзецца адлік літаратурнай творчасці, навела “Яны жывуць…” была змешчана ў слуцкай раённай газеце. У другой палове 1970-х Алесь Жук замацаваў сваю рэпутацыю апавядальніка творамі “Міша” (1975), “Прочкі” (1976), “Свята Перамогі” (1977).

   У 1970-1980-х з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “”Паляванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978г., зняты мастацкі фільм “Палігон” 1983), “Не забывай мяне” (1978), “Па саннай дарозе” (1979), “Паўстанак вяртання” (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982).

    Аповесць “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982г.) – важкі ўклад аўтара ў беларускую прозу: з аднаго боку глыбокае асэнсаванне даваеннай і пасляваеннай долі жанчыны-сялянкі з яе цяжкай працай, з душэўнымі пакутамі і радасцямі, з другога – як пісалі даследчыкі, “маштабнасць, вастрыня ў пастаноўцы сучасных праблем”. 6 Па аповесці “Паляванне на апошняга жураўля” быў пастаўлены спектакль у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка.

   Алесь Жук пісаў рэцэнзіі, публіцыстычныя творы, пераклаў на беларускую мову шмат аповесцяў і апавяданняў іншых аўтараў. І яго шматлікія творы перакладзеныя на многія мовы свету. Ён мае нямала ўзнагарод, сярод якіх прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1977, за кнігу “Зоркі над палігонам”), Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (1982, за кнігу 7 “Паўстанак вяртання”) і Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (1992, за кнігу “Праклятая любоў”). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні “Душа над чыстым полем” і “Партызан”, а таксама “Сны пра маму”.

   Творы Алеся Жука маюць тэматычную разнастайнасць, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самаго сябе, адносіны да працы, да прыроды. Алесь Аляксандравіч практычна ва ўсіх сваіх творах разгадвае і даследуе сэнс дзейнасці і матывы паводзін чалавека ў розных абставінах. Яго героі – прадстаўнікі розных узростаў. Ён намагаецца і нас далучыць да займальнага занятку – зразумець, спасцігнуць задуму аўтара і разам з ім парадавацца за рух чалавечай душы да добрага, светлага, карыснага. Прыкладаў такога падыходу да арганізацыі мастацкага твора шмат, як шмат літаратурных герояў, якія не пакідаюць абыякавымі. Таму, творчасць Алеся Жука сугучная сённяшнім памкненням моладзі, якой спасцігаць не толькі сэнс жыцця наогул, а і сябе ў гэтым жыцці.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел КРАСАВІК

Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
СТУДЗЕНЬ
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

МАЙ Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя»....
Открыть раздел МАЙ
ЧЭРВЕНЬ Давид Григорьевич Симанович - поэт, прозаик, эссеист, литературовед, переводчик. Член Союза писателей СССР (1960), Союза белорусских писателей....
Открыть раздел ЧЭРВЕНЬ
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform