Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

СТУДЗЕНЬ

1 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.

У 1969 годзе Георгій Марчук пераехаў у Мінск, працаваў адміністратарам кінастудыі «Беларусьфільм», асістэнтам рэжысёра аб’яднання тэлефільмаў. Паралельна завочна вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, які скончыў у 1973 годзе. У 1977 годзе скончыў Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскве.

Георгій Марчук з 1980 года працаваў кінарэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1983 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1990–1994 гадах — саветнік міністра культуры БССР i Рэспублікі Беларусь, у 1996–2002 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», затым — сакратар праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2005 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 2016 года — саветнік-літкансультант СПБ.

Драматург Георгій Марчук дэбютаваў аднаактовай п’есай «Выкраданне Алены» ў 1971 годзе, якая была адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі.

У 2003 годзе Георгій Марчук выдаў кнігу прозы «Урсула», у якой змясціў навелы кахання і Давыд-Гарадоцкія каноны

Георгій Марчук паспяхова працуе і ў дзіцячай літаратуры. У 1987 годзе выйшаў зборнік казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына», затым яго літаратурныя казкі выходзілі неаднаразова. У 1995 годзе прымаў удзел у конкурсе «П’есы для тэатра», атрымаў прэмію за п’есу для дзяцей «Чужое багацце».

Георгій Марчук – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра выйшлі 8 раманаў, 50 п’ес, 60 казак, 100 навел, 5 кінасцэнарыяў, каля 500 афарызмаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). У 2010 годзе пісьменнік намініраваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел СТУДЗЕНЬ

Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
КРАСАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

МАЙ Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя»....
Открыть раздел МАЙ
ЧЭРВЕНЬ Давид Григорьевич Симанович - поэт, прозаик, эссеист, литературовед, переводчик. Член Союза писателей СССР (1960), Союза белорусских писателей....
Открыть раздел ЧЭРВЕНЬ
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform