Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

МАЙ

25 мая - 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карызны

   Уладзімір Карызна нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Міскага раёна ў сялянскай сям'і.
    Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г.
   Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля - два паўшар'і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).
   Больш за сотню яго вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).
    Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».


10 мая - 140 гадоў з дня нараджэння Я.Маўра

   Янка Маўр (сапраўднае імя Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 28 красавіка (10 мая) 1883 года ў г. Лібава (цяпер Ліепая Латвія). Беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.
   Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
   У 1925 годзе ў часопісе «Беларускі піянер» надрукаваў першую навукова-фантастычную аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе», якая паклала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Аповесць надрукавана пад псеўданімам «Янка Маўр».    Пасля чытацкага поспеху твора пісьменнік працягнуў працаваць у жанры дзіцячай прыгодніцкай і навукова-пазнавальнай літаратуры.
   Янка Маўр пісаў пераважна для юных чытачоў. У творах «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1928) аўтар пастараўся абвергнуць уяўленне аб тубыльцах як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку.
   Аповесць «Чалавек ідзе» акрэсліла тую тэндэнцыю спалучэння пазнавальнасці і прыгодніцтва, якую Маўр развіў потым у наступных сваіх аповесцях і ў рамане «Амок» (1929) — пра паўстанні 1926 года на востраве Ява.
   У 1930-х гадах пісьменнік ад «экзатычнага» іншаземнага матэрыялу, звярнуўся да родных мясцін, да жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. Рушылі ўслед аповесць «Палескія рабінзоны» (1930), якая расказвала пра прыгоды двух падлеткаў у глухім Палессі.У аповесці «Палескія рабінзоны» аўтар выкарыстаў рабінзанаду, падказаную сусветна вядомым «Рабінзонам Круза» Даніэля Дэфо. Маўр, адкінуўшы псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, звярнуўся да свайго роднага краю і яго пазнання. Ён паказаў, што і пад беларускім небам, у далёкіх і блізкіх кутках роднага краю ёсць свая рамантыка і свая прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.
   Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў аповесці «ТВТ» (1934), якая атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю зацікавіўся Максім Горкі. Па просьбе Горкага Янка Маўр перавёў аповесць на рускую мову і адаслаў яму.
   На працягу 1946—1948 гадоў Янка Маўр сумесна з Пятром Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем успамінаў беларускіх дзяцей аб вайне для кнігі «Ніколі не забудзем», якая выйшла ў 1948 годзе з прадмовай Якуба Коласа. Выдадзеная кніга атрымала высокую ацэнку не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
   Пасля вайны Янка Маўр апублікаваў цыкл апавяданняў аб трагічных выпрабаваннях, якія давялося выпрабаваць дзецям у ваенныя гады («Шчасце», «Дзве праўды», «Максімка»). У 1946 годзе Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка М. Лынькова.
   У 1948 годзе ён напісаў аўтабіяграфічную аповесць «Шлях з цемры». У 1954 году выйшла яго навукова-фантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», якая стала трэцяй яго кнігай, напісанай у жанры сацыяльнай утопіі (першая — фантастычная казка «Падарожжа па зорках» (1927) з цыкла «Піянерскія казкі», а потым — «Аповесць будучых дзён» (1932)).
   Пераклаў на беларускую мову твор юкагірскага пісьменніка Тэкі Адулока «Жыццё Імтэургіна старэйшага» (1935), асобныя творы Г. Х. Андэрсена, Дз. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава («Дзетвара» і «Выбраныя творы», 1954), Р. Кіплінга, М. Твэна («Прыгоды Тома Сойера», 1939 і «Прынц і жабрак», 1940), Ж. Верна («80 000 кіламетраў пад вадой», 1937), В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
   Творы Янкі Маўра пераведзены на рускую, украінскую, армянскую, таджыкскую, літоўскую, польскую і чэшскую, нямецкую і румынскую мовы. Асобныя яго творы выдадзены ў Амерыцы, Англіі, Кітаі і іншых краінах.


6 мая - 90 гадоў з дня нараджэння Юрася Свіркі

   Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч Свірка), (псеўданімы Банадысь Кастрыца, Гарчыца) нарадзіўся 6 мая 1938 г. у в. Маргавіца Докшыцкага раёна.У 1953 г. Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 г. аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959–1961 г.г. – літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 г. – загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1961). Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993) за зборнік паэзіі «Узаемнасць».
   Першы верш Юрася Свіркі «Новы крок»надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рускай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990).
   Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг Ю. Свіркі. Уласнымі вачыма ў гады вайны бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Усё гэта пакінула след, абвастрыла асабістае перажыванне.
   Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў. Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка.


1 мая - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Крыгі

   Алесь Кры́га (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Асіпе́нка) нарадзіўся 1 мая 1943г. у  Мінску. ) Беларускі пісьменнік.
   Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1960 годзе працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзероўшчыкам. Вучыўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1989 годзе. У 1962—1966 г.г. служыў на Ваенна-марскім флоце СССР. З 1967 г. — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Физкультурник Белоруссии», «Піянер Беларусі». У 1971—1972 г.г. плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 г. — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» Брэсцкай вобласці, у 1989—1990 г.г. — загадчык аддзела пісьмаў брагінскай раённай газеты «Маяк Палесся». З 1990 г. — стыльрэдактар газеты «Вячэрні Мінск». Сябра СП СССР з 1975 г.
   Першую аповесць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесцей «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесць і апавяданні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяццю» (часопіс «Полымя», 1990).


Соседние подразделы:
КРАСАВІК
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Государственная символика

N17471

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

КРАСАВІК Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў в. Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці. Паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца....
Открыть раздел КРАСАВІК
КАСТРЫЧНІК Эдзі Агняцвет (сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган) нарадзілася 11 кастрычніка 1913 года ў Мінску ў сям'і служачых. Беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сям’і служачых....
Открыть раздел КАСТРЫЧНІК
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform