Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

ЛІСТАПАД

1 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка

 

   Вячаслаў Адамчык нарадзіўся 1 лістапада 1933 года ў вёсцы Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польша (цяпер Дзятлаўскі раён Гродненскай вобласці) у сялянскай сям’і. Беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. 
    Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965).Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 года  — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 года.
    Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).
    Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.
   Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…».

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел ЛІСТАПАД

Соседние подразделы:
КРАСАВІК
МАЙ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
СНЕЖАНЬ

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

КРАСАВІК Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў в. Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці. Паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца....
Открыть раздел КРАСАВІК
КАСТРЫЧНІК Эдзі Агняцвет (сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган) нарадзілася 11 кастрычніка 1913 года ў Мінску ў сям'і служачых. Беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сям’і служачых....
Открыть раздел КАСТРЫЧНІК
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform