Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

ЛІСТАПАД

2 лістапада - 115 год з дня нараджэнння Максіма Лужаніна

   Максім Лужанін (Аляксандр Амвросьевіч Каратай) - беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. Нарадзіўся 2-га лістапада 1909 года ў в. Прусы (цяпер Салігорскага раёна) Мінскай вобласці . Навучанне пачалося пры белапольскай акупацыі ў гімназіі, потым у сямігадовай школе Слуцка. Скончыў сямігодку ў Чырвонай Слабадзе.
У 1925 годзе ў газеце “Савецкая Беларусь” з'явіўся першы верш Лужаніна пад загалоўкам “Першая песня”.
   Да вайны былі выданы кнігі паэзіі “Крокі” (1928 г.), “Неаплачаны рахунак”, “Новая ростань” (1930 г.), “Першая вуліца” (1932 г.).
   Выйшлі кнігі паэзіі “Шырокае поле вайны”, “Поступ”, “Святло Радзімы”, “Моваю сэрца”, “Прасторы”, “Выбраныя творы” у 2 тт.
    Паспяхова выступае ў жанры прозы “Колас расказвае пра сябе”, “Дванаццаць вячэрніх вогнішчаў”.
   Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы “Паўлінка”, “Народны паэт”, “Першыя выпрабаванні”, “Запомні гэты дзень” (сцэнарый напісан сумесна з А.Куляшовым).
   Пераклаў на беларускую мову асобныя вершы А.Пушкіна, камедыю А. Грыбаевдава “Гора ад розуму”, “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” М. Гогаля, “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А Радзішчава, “Жыццё Кліма Самгіна” М. Горкага, “Маладую гвардыю “А.Фадзеева.
Найбольш удалымі кнігамі ў ідэйных і мастацкіх адносінах з’яўляюцца “Рэпартаж з рубцом на сэрцы” (1973 г.), якая выйшла пасля ўдзела ў рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, кнігі паэзіі “Росы на коласе” (1973), кніга аповесцей, навел, абразкоў, замалёвак прыроды “Людзі, птушкі, прастор” (1976), кніга “Лявоніха” (1977).
  Пісьменнік актыўна адгукваўся на покліч тагачаснага жыцця. Па-мастацку асветлены многія аспекты гераічнага подзвігу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пасляваеннага будаўніцтва, дружбы народаў, барацьбы за мір.
   Высокія маральна-этычныя прынцыпы ўзаемаадносін паміж людзьмі, патрыятычныя пачуцьці, усьведамленьне сваёй чалавечай годнасьці, схільнасьць да гумару, прыроджаная дасьціпнасьць беларускіх вяскоўцаў апаэтызаваныя ў яго кнігах “Дванаццаць вячорных вогнішчаў” і “Людзі, птушкі, прастор”.
   Пяру М. Лужаніна належаць шматлікія творы аб шчасці, якое прыносіць вольнаму чалавеку праца, аб сцэментаванай партыяй дружбе народаў, аб прыгажосці роднага краю, аб барацьбе за мір. І аб савецкім чалавеку – чалавеку-будаўніку і пытрыёту.
   Шматгранны талент, нястомная творчая праца, актыўная грамадская дзейнасць паставілі М.Лужаніна ў шэраг вядучых пісьменнікаў краіны.
   М. Лужанін з’яўляўся членам прэзідыўма праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, праўлення Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, заслужаны дзеяч культуры БССР, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа.


7 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Рыбака

   Алесь (Аляксандр Пятровіч) Рыбак - беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7 лістапада 1934 года ў вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна (цяпер ў межах горада Дзяржынска) Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш…» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).


30 лістапада - 125 год з дня нараджэння Міхася Лынькова

   Міхась (Міхась Ціханавіч ) Лынькоў - беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 30 лістапада 1899 года в. Зазыбы-2 Віцебскага (цяпер Лёзненскі) раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
   Дэбютаваў вершам у 1919 годзе (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 годзе (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»).     Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).
   Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
   М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).
   Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—1975 гг.).
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
   Выпушчана юбілейная манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова.
   12.1.1976 Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.
   Імя М. Лынькова носяць вуліцы ў Мінску і Лёзне.


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

Яўген Курто — беларускі празаік. Нарадзіўся 7 ліпеня 1924 года ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У друку выступіў у 1949 годзе....
Открыть раздел ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер — беларускі паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в.Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і....
Открыть раздел ЖНІВЕНЬ
КАСТРЫЧНІК Аляксей Якімовіч — празаік, драматург. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года....
Открыть раздел КАСТРЫЧНІК
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform