Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

КРАСАВІК

1 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Тамары Красновай-Гусачэнкі

   Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў в. Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці. Паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца.
   У 1960 годзе яе вершы  былі ўпершыню апублікаваны ў газеце «Брасаўскі камунар». Потым вершы з'явіліся таксама на старонках газет «Бранскі камсамолец» і «Бранскі рабочы».
   У 1970 годзе Т. І. Гусачэнка скончыла Маскоўскі аўтатранспартны тэхнікум, адначасова працавала карэспандэнтам рэдакцыі абласной газеты «Аўтамабіліст», у 1978 годзе скончыла філалагічны факультэт Бранскага педагагічнага інстытута, у 1986 годзе – лагапедычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).
   У 1974 годзе разам з сям'ёй пераехала ў г. Віцебск, працавала карэспандэнтам абласнога радыё і тэлебачання. У 1974–1982 гг. Тамара Іванаўна займала пасады: старшыня райкама прафсаюза работнікаў асветы Чыгуначнага раёна, старшыня Вышэйшай школы і навуковых устаноў, інспектар РАНА Чыгуначнага раёна г. Віцебска. У 1982–1997 гг. працавала загадчыкам дзяржаўнай спецыялізаванай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. У 1998–2005 гг. – на творчай працы. Стварыла літаратурнае аб'яднанне «Ратуша» на базе цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А. П. Гайдара.
   З'яўляецца аўтарам больш за 20 кніг прозы і паэзіі.  У 2021 годзе выйшла ў свет 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне кнігі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Край родной, любимый», якое ў 2022 годзе ўвайшло ў школьную праграму па пазакласным чытанні. Таксама ў 2022 годзе выйшла новая кніга Тамары Іванаўны на беларускай мове «Навагоднія прыгоды Марусі», якую пераклалі Фёдар Палачанін і Мікола Шабовіч.
   Творы аўтара публікуюцца ў шматлікіх літаратурных часопісах, газетах і альманахах: «Литературная газета», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Немига литературная», «Белая Вежа», «Союзное государство», «Наш современник», «Академия поэзии» і інш., анталогіях: «Современная русская поэзия Беларуси», «Исповедь», «Звёздный родник», «Разам з Радзiмай» і інш.
   Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка – пераможца шматлікіх фестываляў і конкурсаў, лаўрэат літаратурных прэмій: III літаратурны Рэспубліканскі фестываль «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2003), Міжнародная літаратурная прэмія імя Сімяона Полацкага (2004), I Усерасійскі фестываль народных мастацтваў «С Россией в сердце» (Смаленск, 2004), V Рэспубліканскі фестываль нацыянальных мастацтваў «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2005), Міжнародны конкурс паэзіі «Я ни с кем никогда не расстанусь» (Масква, 2006), III Міжнародны маладзёжны праваслаўны фестываль «Небо славян» (2006), Рэспубліканскі конкурс «Лепшая кніга года» (2007, за кнігу «Осень молодая»), Усерасійская літаратурная прэмія імя Ф. І. Цютчава (Масква, 2009), Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Лепшая кніга года» (2009, за кнігу «Где же солнышко ночует?»), Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Лепшая кніга года» (Хойнікі, 2010), літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2010, 2020), Міжнародны конкурс паэзіі «И помнит мир спасенный...», прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі (Масква, 2010), Міжнародны конкурс паэзіі «Славянское братство» (2011), Міжнародная літаратурная прэмія «Прохоровское поле» (2012), літаратурная прэмія імя П. Броўкі (2013, 2017), Першая Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі (2015), літаратурны конкурс «Нашай Перамозе-75!» (2020) і інш.
   У 2008 годзе Тамары Іванаўне было прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі», а ў 2011 годзе – ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2019 годзе пісьменніца ўдастоена ганаровага звання «Віцябчанін года». Таксама Тамара Іванаўна ўзнагароджана ордэнам Ф. Скарыны (2018), медалём імя Мусы Джаліля «За мужество в литературе» (2006), медалямі імя Ф. Скарыны (2007), Ф. І. Цютчава (2009), імя А. Грыбаедава (2010), памятным медалём у гонар 10-годдзя падпісання дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы «За безупречную службу» (2010), знакамі «Золотое перо "Тютчевъ"» (2009), «За вялікі ўклад у літаратуру» РАА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2013), ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Віцебскага абласнога і гарадскога выканаўчага камітэтаў (2008, 2013, 2018, 2019), упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013, 2018), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018) і інш.
   Член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Міжнароднага Саюза пісьменніцкіх Саюзаў, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2005 года.     Аўтар гімна горада Віцебска.
   Жыве ў Віцебску.


Соседние подразделы:
МАЙ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Государственная символика

N17471

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

КРАСАВІК Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў в. Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці. Паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца....
Открыть раздел КРАСАВІК
КАСТРЫЧНІК Эдзі Агняцвет (сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган) нарадзілася 11 кастрычніка 1913 года ў Мінску ў сям'і служачых. Беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сям’і служачых....
Открыть раздел КАСТРЫЧНІК
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform