Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

САКАВІК

5 сакавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

5 сакавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Кандрат Крапіва, сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Кандрат Крапіва (1896-1991) – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, навуковец, грамадскі дзеяч.

Сапраўднае імя – Кандрат Кандратавіч Атраховіч. Нарадіўся 5 сакавіка 1896г. у вёсцы Нізок (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Бацькі яго былі простымі сялянамі. Пачатковае навучанне атрымаў у сваёй роднай вёсцы. Прадоўжыў вучобу спачатку ў Уздзенскім народным вучылішчы, потым паступіў у 4-класнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах, закончыў навучанне ў вучылішчы ў г. Койданава (цяпер г. Дзяржынск). У 1913 г. здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Працаваць настаўнікам стаў восенню 1914 г. у пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны. У жніўні 1915 г. быў мабілізаваны ў царскую армію. На пачатку вясны 1916 г. пасля вучобы ў Гатчынскай школе прапаршчыкаў адправіўся на фронт. У лютым 1918 г. быў дэмабілізаваны, працаваў некалькі гадоў настаўнікам у в. Каменка на Уздзеншчыне. Падчас Грамадзянскай вайны 1920—1923 гг. ваяваў на баку Чырвонай Арміі. У мірны час прадоўжыў настаўніцкую працу на Уздзеншчыне.

У 1925 г. пераехаў у Мінск. З’яўляўся членам літаб’яднання «Маладняк» і «Узвышша» (з 1926 г.). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926). У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне  педагагічнага факультэта БДУ. 3 1932 па1936 гг. працаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі».

У 1939-1940гг. удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінскай вайне. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда», рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны – рэдактар часопіса «Вожык». З 1947 па 1952 гг. – загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, з 1952 па 1956гг. – дырэктар гэтага Інстытута. З 1956 па 1982 г. Кандрат Крапіва – віцэ-прэзідэнт АН БССР. Потым па 1989 г. уключна быў вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

Першай публікацыяй Кандрата Крапівы з’явіўся фельетон у вершах «Жылі-былі» на рускай мове ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 г. А першая публікацыя на беларускай мове – сатырычны верш «Сваты»ў газеце «Савецкая Беларусь».

Кандрат Крапіва вядомы, у першую чаргу, як аўтар шматлікіх твораў сатыры і гумару невялікіх форм. Шэраг баяк Кандрата Крапівы перажыў свой час. Многія пакаленні беларусаў яшчэ са школьных гадоў памятаюць і пра «Дыпламаванага барана», і пра «Ганарыстага парсюка», і пра «Махальніка Іванова». Праславіўся  Кандрат Крапіва і як драматург. Яго п’есы «Хто смяецца апошнім» (1939), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982) на працягу дзесяцігоддзяў перажылі шматлікія пастаноўкі ў тэатрх краіны. Па многім творам пісьменніка былі пастаўлены кінафільмы.

Кандрату Крапіве належыць шэраг літаратуразнаўчых артыкулаў. З’яўляўся навуковым рэдактарам «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка» розных гадоў выдання; «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы У. Шэкспіра і некаторых класікаў рускай літаратуры.

Кандрат Крапіва – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934г. З 1956г. – народны пісьменнік Беларусі. Акадэмік АН БССР (1950). Доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974).

Памёр Кандрат Крапіва 7 студзеня 1991г., пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
30 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна...
ЛЮТЫ
8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа...
КРАСАВІК
МАЙ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

СТУДЗЕНЬ30 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна...
Открыть раздел СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа...
Открыть раздел ЛЮТЫ
САКАВІК5 сакавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы...
Открыть раздел САКАВІК
МАЙ Нарадзіўся Васіль Вітка 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна. На самой справе Васіль Вітка – гэта псеўданім, а звалі яго Цімох Васільевіч Крысько....
Открыть раздел МАЙ
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform