Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

САКАВІК

САКАВІК

21 сакавіка - 185 год з дня нараджэння Францышка Багушэвіча, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

Францішак Багушэвіч нарадзіўся  ў фальварку Свіраны каля Вільні. Сям’я паходзіла са старадаўняй збяднелай шляхты.
Бацька паэта Казімір Багушэвіч мусіў даказваць сваё шляхецтва ў геральдычнай камісіі расійскага Сената. Неўзабаве пасля нараджэння Францішка Багушэвічы пераехалі ў спадчынны маёнтак Кушляны, што ў Ашмянскім павеце. Там прайшло дзяцінства хлопчыка. Пачатковую адукацыю ён атрымаў, хутчэй за ўсё, дома, а працягнуў вучобу ў Віленскай гімназіі. У навучальнай установе Багушэвіч надзвычай зацікавіўся гісторыяй і нават прыняў удзел у збіранні экспанатаў для Віленскага музея старажытнасцей.
Ёсць вялікая верагоднасць таго, што ў Вільні Францішак пазнаёміўся з вядомым польска¬беларускім паэтам Уладзіславам Сыракомлем. Ва ўсякім разе Францішак быў запрошаны на адкрыццё музея, дзе прысутнічала ледзь не ўся інтэлектуальная эліта: Адам Кіркор, Яўстах Тышкевіч, Вінцэсь Каратынскі, Ігнат Ходзька. Словам, паэт трапіў у кола патрыятычна настроеных, надзвычай адукаваных і прагрэсіўных людзей, якія, безумоўна, паўплывалі на яго сталенне. Атмасфера ў гэтым асяроддзі нагадвала тую, што некалі была сярод філаматаў і філарэтаў, і зусім невыпадкова, што менавіта філаматы (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан) сталі для Багушэвіча своеасаблівым маральным і жыццёвым арыенцірам.
У 1861 годзе Францішак Багушэвіч завяршыў навучанне ў гімназіі. Яго прозвішча згадвалася ў ліку лепшых выпускнікоў. Наперадзе — бліскучыя перспектывы. Паэт паступіў на фізіка¬матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак вучыцца там яму не давялося. Пачаліся студэнцкія хваляванні супраць новых правілаў, якія абмяжоўвалі правы студэнтаў. У лістападзе Францішак Багушэвіч прасіў рэктара аб звальненні «з прычыны цяжкай хваробы». Тым часам студэнцкі пратэст стаў такім сур’ёзным, што хутка прашэнне аб звальненні падаў сам рэктар, а напрыканцы снежня ўніверсітэт наогул быў часова закрыты ўладамі.
Таленавіты юнак вярнуўся на Радзіму, дзе вучыў беларускіх дзетак у прыватнай школе на Лідчыне. Беларусь (як і іншыя землі былой Рэчы Паспалітай) знаходзілася ў перадрэвалюцыйным стане, людзі марылі аб свабодзе. У 1863 годзе выбухнула паўстанне, і Францішак Багушэвіч прыняў у ім удзел. Змагаўся ў Аўгустоўскіх лясах, дзе быў паранены. Нейкім цудам яму ўдалося пазбегнуць трагічнага лёсу кіраўнікоў паўстання. Багушэвіч быў вымушаны скрывацца, з’ехаць з Беларусі на тэрыторыю Украіны, хоць у тагачасных умовах гэта было перамяшчэнне ў межах адной дзяржавы — Расійскай імперыі.
У 1865 годзе ён паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, навучанне ў якім завяршыў толькі ў 1868 годзе. Гэта быў надзвычай складаны перыяд жыцця паэта: яму даводзілася літаральна змагацца за жыццё, хапацца за любую магчымасць зарабіць на кавалак хлеба. Атрымаўшы атэстат, Багушэвіч спачатку пераехаў у Чарнігаў, потым — у Кралявецкі павет, потым зноў у Чарнігаў. Працаваў судовым следчым.
У 1871 годзе яго перавялі ў Валагодскую губерню. Для такіх частых пераездаў, зразумела, была свая прычына — былы паўстанец скрываўся, не мог рабіць кар’еру, бо гэта прыцягнула б да яго залішнюю ўвагу. Толькі ў 1883 годзе, праз 20 гадоў пасля паўстання, пасля каранацыі Аляксандра ІІІ была аб’яўлена амністыя. Тады сотні «ўдзельнікаў польскага мяцяжу» пачалі вяртацца на Бацькаўшчыну.
У 1884 годзе Францішак Багушэвіч прыехаў у Вільню, прывёз небагаты набытак, а таксама жонку Габрыэлю, якая нарадзіла яму дачку Канстанцыю і сына Тамаша.
На Радзіме Багушэвіч зарабляў на жыццё адвакацкай дзейнасцю, пры гэтым набыў рэпутацыю абаронцы мужыкоў. З бедных людзей Багушэвіч грошы не браў, чым ускладняў і без таго няпростае матэрыяльнае становішча ўласнай сям’і.
Першыя вядомыя паэтычныя спробы Францішка Багушэвіча датуюцца 1880 годам, хаця не выключана і тое, што да мастацкага слова паэт звяртаўся значна раней, яшчэ падчас свайго навучання ў Нежынскім ліцэі.
Паэтычныя зборнікі Францішка Багушэвіча выклікалі неадназначную рэакцыю ў сучаснікаў. Знаходзіліся «добразычліўцы», якія папракалі паэта ў залішняй увазе да «мужыцкай» мовы і культуры. Надзвычай прыхільна да беларускамоўных вершаў Багушэвіча паставілася пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна адзначыла і мілагучнасць, і хараство беларускай мовы, і багатую палітру паэтычнага таленту аўтара «Дудкі беларускай».
У 1891 годзе ў Кракаве першы зборнік паэта «Дудка беларуская» выйшаў неверагодным па тым часе тыражом у 3000 экзэмпляраў і актывізаваў кнігавыданне: пасля яго пачалі штогод выходзіць кнігі па¬беларуску, аўтарскія або перакладныя. Беларуская мова ў ім перадавалася не кірылічным, а лацінскім
шрыфтам — беларускай лацінкай. Зборнік складаўся з 16 вершаў і паэмы «Кепска будзе!». Самыя вядомыя публіцыстычныя вершы гэтай кнігі — «Мая дудка», «Бог не роўна дзеле», «Праўда».
Францішак Багушэвіч узяў сабе псеўданім — Мацей Бурачок. Такое імя спатрэбілася, каб чытач хутчэй даверыўся аўтару, які нібыта быў такім самым селянінам, а не збяднелым шляхціцам татарскага паходжання, кім па крыві насамрэч быў Францішак Багушэвіч.
Другі прыжыццёвы зборнік «Смык беларускі» Францішак Багушэвіч выдаў, хутчэй за ўсё, у Познані ў 1894 годзе.
Як і першая кніга, ён быў надрукаваны лацінкай, хоць пазней перавыдаваўся і кірыліцай. Падобна да таго, што, ужываючы некалькі псеўданімаў, Францішак Багушэвіч імітаваў наяўнасць актыўнага літаратурнага жыцця, прысутнасць на беларускім паэтычным Парнасе адразу некалькіх аўтараў. «Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была “Дудка” — вот і мы зробім музыку». Гэта спатрэбілася, каб давесці чытачу, што беларусы нарэшце абудзіліся, што ўсё часцей з іх шэрагаў выходзяць паэты, а значыць, ёсць надзея на нацыянальнае і сацыяльнае адраджэнне.
Увогуле, тагачасныя псеўданімы мелі шмат функцый. Даследчыца Жанна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што прыналежнасць да шляхецкага саслоўя была ў ХІХ стагоддзі спосабам ідэнтыфікацыі: калі шляхціц, то паляк. Прычым слова «паляк» выкарыстоўвалася для абазначэння не этнічнай, а дзяржаўнай прыналежнасці.
У гэтых умовах Францішак Багушэвіч напісаў: «Маліся ж, бабулька, да Бога, каб я панам ніколі не быў», сцвярджаючы нешляхецкую і няпольскую нацыянальную прыналежнасць мясцовага насельніцтва. З той жа прычыны Цётка ў прадмове да «Скрыпкі беларускай» звярталася да чытачоў ад імя Гаўрылы з Полацка — тутэйшага чалавека: «Доўга я гадаў і думаў, як сябе зваць, ці то палякам, ці то літоўцам, бо слова “тутэйшы” мне нексьць не смакавала. І так колькі гадоў я хістаўся то на ту, то на другую сторану, аж покі не папала ў мае рукі “Дудка” Мацея Бурачка». Іншымі словамі, Цётка, як і многія чытачы твораў Францішка Багушэвіча, зразумела беларускасць гэтага аўтара праз яго адмаўленне ад «шляхецкасці» на карысць «мужыцкасці», што паказвалі і абраныя ім псеўданімы — Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава.
Змест зборніка «Смык беларускі» вельмі блізкі паводле сацыяльнай скіраванасці і вобразнага напаўнення да кнігі «Дудка беларуская». У яго ўвайшлі творы розных жанраў: вершы, песні, калыханка, балада, байка.
У 1896 годзе Францішак Багушэвіч неспадзявана атрымаў спадчыну і адбудаваў сядзібу ў Кушлянах. Паэт падаў у адстаўку і вырашыў прысвяціць астатак жыцця творчасці. У красавіку 1900 года пад страхой бацькоўскага дома Францішак Багушэвіч памёр, аднак пакінуў пра сябе самую светлую памяць, застаўся ў гісторыі Беларусі як адзін з пачынальнікаў новай нацыянальнай літаратуры.


САКАВІК

22 сакавіка– 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пысіна, паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы 

Hapaдзiўcя в. Bыcoкi Бapoк Kpacнaпoльcкaгa paёнa Maгiлёўcкaй вoблacцi y cялянcкaй cям’i. У 1880-1886 пpaдзeд бyдyчaгa пaэтa i ягo cыны пepaexaлi з Бpaншчыны ў Maгiлёўcкyю гyбepню, нa «кyпчыя зeмлi». 3a гpoшы, yзятыя ў пaзыкy ў зямeльным бaнкy, кyпiлi ў пaнa зямлю. Дзeд, Пётp Apцёмaвiч, пacялiўcя ў зacнaвaнaй пepacялeнцaмi вёcцы Bыcoкi Бapoк. Бaцькa, Baciль Пятpoвiч, i мaцi, Xpыcцiнa Pыгopaўнa (y дзявoцтвe Bяpжбiцкaя, з cyceдняй вёcкi Maнyйлы), зaймaлicя ceльcкaй гacпaдapкaй. У poднaй вёcцы пpaйшлi дзiцячыя i шкoльныя гaды Aлякceя Пыciнa. Пacля зaкaнчэння Пaлyжcкaй cяpэдняй шкoлы (1938) A. Пыciнa, як aктыўнaгa ceлькopa, paйкoм кaмcaмoлa нaкipaвaў нa вyчoбy ў Miнcкi кaмyнicтычны iнcтытyт жypнaлicтыкi. У вepacнi 1939, пacля ўз’яднaння Уcxoдняй i 3axoдняй Бeлapyci, ягo, тaды cтyдэнтa дpyгoгa кypca, нaкipaвaлi нa пpaцy ў бeльcкyю (г. Бeльcк нa Бeлacтoччынe) пaвятoвyю, пacля paённyю гaзeтy, дзe ён быў лiтcyпpaцoўнiкaм дa пaчaткy Bялiкaй Aйчыннaй вaйны. Пacля aдcтyплeння дa Гoмeля былa эвaкyaцыя нa Уpaл, y зaпacны пoлк, былa пaлкaвaя шкoлa i дapoгa нa пяpэднi кpaй. Baйнy пpaйшoў cyвязicтaм, yдзeльнiчaў y бaяx нa 3axoднiм, Kaлiнiнcкiм, Лeнiнгpaдcкiм, 1-м i 2-м Пpыбaлтыйcкix фpaнтax, двoйчы быў пapaнeны. Дэмaбiлiзaвaўcя Aлякceй Пыciн нa пaчaткy 1946. Пpaцaвaў aдкaзным caкpaтapoм кpacнaпoльcкaй paённaй гaзeты «Чыpвoны cцяг» (1946-1948), yлacным кapэcпaндэнтaм мaгiлёўcкaй aблacнoй гaзeты «3a Paдзiмy» (1949-1950). 3 мaя 1950 пpaцaвaў y пaлiтaддзeлe Cвepжaнcкaй MTC Cтaўбцoўcкaгa paёнa Бapaнaвiцкaй вoбл. 3 1954 pэдaктap чэpыкaўcкaй paённaй гaзeты. У 1956-1958 вyчыўcя нa Bышэйшыx лiтapaтypныx кypcax y Macквe. Пacля зaкaнчэння кypcaў з 1958 пpaцaвaў y pэдaкцыi aблacнoй гaзeты «Maгiлёўcкaя пpaўдa». 3 1974 дa aпoшнix дзён быў caкpaтapoм Maгiлёўcкaгa aблacнoгa aддзялeння Caюзa пicьмeннiкaў БCCP. Як жypнaлicт i пyблiцыcт выcтyпaў cyпpaць зacтoйныx з’яў y гpaмaдcтвe, бяздyмнaй мeлiяpaцыi зямeль. Узнaгapoджaны opдэнaм Дpyжбы нapoдaў, мeдaлямi.    Пepшыя cпpoбы пяpa A. Пыciн зpaбiў яшчэ бyдyчы вyчнeм Bыcoкaбopcкaй cямiгoдкi. Taды ж y дpyкy пaчaлi з’яўляццa ягo нeвялiкiя ceлькopaўcкiя дoпicы. Пepшыя вepшы ён, выпycкнiк cяpэдняй шкoлы, пpынёc нa cyд зeмлякy-пaэтy П. Бядyлiнy, якi пpaцaвaў тaды ў pэдaкцыi кpacнaпoльcкaй paённaй гaзeты «Чыpвoны cцяг». Aдзiн з ix, «Уpaджaй», быў нaдpyкaвaны ў 1938 y гaзeцe «Чыpвoнaя змeнa». Пacля былi пyблiкaцыi ў apмeйcкiм дpyкy. Пepшы збopнiк «Haш дзeнь» выйшaў тoлькi ў 1951, y 1959 з’явiўcя нacтyпны – «Ciнi paнaк». У paннix вepшax aдчyвaлicя нacтoйлiвыя пoшyкi ўлacнaй тэмы, cвaйгo гoлacy, якoгa тaды яшчэ нe былo, xoць paннiя вepшы i пpacякнyты гpaмaдзянcкiм пaфacaм, пaчyццямi пaтpыятызмy, тpывoгaй зa мip нa зямлi. У збopнiкy «Coнeчнaя пaвoдкa» ўжo aдчyвaeццa «пpыpacтaннe» пaэтa дa cвaёй тэмы – звapoт дa фpaнтaвыx бyдняў, poздyм aб якix cтaў aднoй з icтoтныx pыc ягo cтaлaй лipыкi. Kнiгa «Mae мepыдыяны» зacвeдчылa «дpyгoe нapaджэннe» пaэтa. У ёй, як i ў нacтyпныx («Tвae дaлoнi», «Пoймa», «Дa людзeй iдyчы», «Ёcць нa cвeцe мoй aлeнь», «Пaлёт»), paзгopтвaeццa cypoвы лeтaпic пaмяцi. Лipычнaя cпoвeдзь пaэтa, былoгa фpaнтaвiкa, дpaмaтычнa-нaпpyжaнaя, пaзнaчaнaя глыбoкiм cмyткaм, aбyмoўлeным cтpaтaмi бaявыx cябpoў. Kpытэpый пaмяцi пpыcyтнiчae ў кoжным твopы A. Пыciнa, cтaнoвiццa нaйвaжнeйшaй aдзнaкaй эcтэтычнaй вapтacцi ягo пaэзii, дзe, як i ў жыццi, «дaўняe з cягoнняшнiм cплялocя». У paзвaжaнняx нaд iмгнeннeм i вeчнacцю, нaд глaбaльнымi пpaблeмaмi cyчacнacцi, пaдcвeчaнымi пaмяццю фpaнтaвыx дapoг («чacoў былыx i нoвыx cyвязь»), y глыбoкiм пpaнiкнeннi ў дyxoўны cвeт чaлaвeкa aдчyвaeццa выcoкaя мacтaцкaя кyльтypa, мaштaбнacць мыcлeння пaэтa. Лipыцы A. Пыciнa ўлacцiвы жыццecцвяpджaльнacць, cпaвядaльнaя шчыpacць, yнyтpaнaя зacяpoджaнacць, тpaдыцыйнaя мaнepa пicьмa. Aўтap лipa-эпiчныx пaэм «Бeлы кaмeнь», «Kapa», «Жypaўлiны бepaг», кнiг для дзяцeй «Maтылёчкi-мaтылi», «Bяcёлкa нaд плёcaм», «Koлькi coнцaў». Дзeцям aдpacaвaны тaкcaмa пaэмы «Kaвылёк» i «Дзяўчынкa Mapыям». Bыдaў кнiгy нapыcaў «Бяpoзкa ля кoжныx вapoт». A. Пыciн пepaклaў нa бeлapycкyю мoвy «Maaбiцкi cшытaк» M. Джaлiля (paзaм з C. Гaўpycёвым), збopнiк вepшaў M. Xaнiнaвa «Жypaўлi нaд cтэпaм». Tвopы A. Пыciнa пepaклaдзeны нa pycкyю, yкpaiнcкyю i iншыя мoвы. Ha ягo вepшы кaмпaзiтapaмi Л. Kypaчкoм, I. Пятpoвым-Kyмiнcкiм i Ю. Фeдyнeнкaм нaпicaны пecнi.    Iмя A. Пыciнa пpыcвoeнa Пaлyжcкaй cяpэдняй шкoлe Kpacнaпoльcкaгa paёнa, дзe cтвopaны пpыcвeчaны ямy мyзeй. У Maгiлёвe нa пpacпeкцe Mipy, нa дoмe 35a, дзe жыў пaэт, ycтaнoўлeнa мeмapыяльнaя дoшкa.   


САКАВІК

29 сакавіка - 75 год з дня нараджэння Зінаіды Дудзюк, паэтэсы, празаіка, драматурга 

Нарадзілася  ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.
Літаратурным дэбютам Зінаіды Дудзюк сталі вершы, надрукаваныя ў красавіку 1967 года ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Яна стала членам літаратурнага аб’яднання «Крыніца», дзе пазнаёмілася з Алесем Разанавым, Раісай Баравіковай, Нінай Мацяш. Практычна з гэтага часу Зінаіда Іосіфаўна і звязала сваё жыццё з літаратурай, але спачатку ёй давялося працаваць тынкоўшчыцай на будоўлі, чарцёжнікам, тэхнікам, а пасля пасля заканчэння вячэрняга факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1977) – інжынерам у інстытуце “Брэстграмадзянпраект” у Брэсце, куды на пастаяннае месца жыхарства пераехала ў 1968 годзе.
З 1974 года выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1983 годзе «Мастацкая літаратура» выдала кнігу З. Дудзюк «Праводзіны птушак». Першы зборнік адразу засведчыў яркасць і самадастатковасць паэтычнага дара аўтара. Менавіта з той пары творчая дзейнасць стала для яе сэнсам жыцця, і ў гэтай справе яна знайшла сябе, свой мастацкі стыль. Вершы маладой паэтэсы ўсё часцей і часцей сталі з’яўляцца ў перыядычных выданнях – у абласной газеце «Заря», у рэспубліканскай «Чырвонай змене», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Работніца і сялянка», былі надрукаваны ў калектыўным зборніку «Паэзія-77».
Знакавым для З. Дудзюк стаў 1986 год, у якім яна стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Затым былі зборнікі вершаў «Абрысы лета» (1988), «Так і не» (1993), «Табе» (2000).
У 1993 годзе З. Дудзюк скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Пасля працавала журналістам у абласной газеце «Народная трыбуна» і загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі.
Зінаіда Іосіфаўна піша не толькі вершы, але і з’яўляецца аўтарам шэрагу раманаў і драматычных твораў, у тым ліку п’ес-казак для дзяцей, некалькіх кніг дакументальных нарысаў, займаецца перакладамі. Гэтым самым яна робіць важкі крок да ўзбагачэння і пашырэння жанравых абсягаў у сваёй літаратурнай дзейнасці.
У 1997 годзе выйшла яе кніга прозы «Палоннікі жыцця», у якой пісьменніца хацела данесці да чытачоў душэўны стан сучасніка, адкрыць драматызм яго лёсу. У рамане «Кола Сварога» (2006) Зінаіда Дудзюк упершыню ў беларускай літаратуры зрабіла спробу аднавіць цэласную сістэму светабудовы, якою яе ўяўлялі нашы далёкія продкі. На аснове ўспамінаў, якія пакінулі нам старажытныя гісторыкі, пісьменніца стварыла аповесць-хранограф «Славянскія князі» (2005). Пра жыццё славянскіх плямёнаў на Балканах – яе раман «Велясіты» (2005), у аснове якога супрацьстаянне славян і Візантыі. Значным дасягненнем беларускай літаратуры стаў гістарычны раман «Год 1812» (2004, часопісны варыянт «Архірэевы скарбы»), у якім раскрываецца адна з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Твор прасякнуты гуманістычным пафасам, непрыняццем вайны.
Работа ў тэатры падштурхнула Зінаіду Іосіфаўну да напісання драматычных твораў, у выніку чаго з’явіліся зборнікі п’ес «Чароўнае слова» (2001) і «Зачараванасць тэатрам» (2005). Некаторыя з п’ес ставіліся на радыё («Дудка-самагудка»), у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі («Сінязорка»), у Мінскім абласным тэатры («Лятавіцы»), самадзейнымі тэатрамі і студыямі. Між іншым, п’еса «Сінязорка» ў 2004 годзе была ўключана ў падручнік «Беларуская літаратура» для вучняў 7-га класа сярэдняй школы. Зінаіда Іосіфаўна таленавіты драматург. Дыпломамі і прэміямі рэспубліканскіх конкурсаў адзначаны п’есы пісьменніцы «Гадзіннік Лікбога», «Лятавіцы», «Кароль смаўжоў», кінасцэнарый «На парозе раю». Па многіх п’есах пастаўлены спектаклі ў Мінскім абласным тэатры, народным тэатры-студыі «Летуценнікі», Івацэвіцкім і Целяханскім народных тэтрах.
Яна аўтар дакументальных нарысаў «Леса и лесоводы Брестчины» (2000), «Люди и годы» (2001), укладальнік кнігі літаратурнай спадчыны Камянеччыны «Песні Белавежы» з серыі «Беларусь літаратурная» (2005).
Вядома Зінаіда Дудзюк і як перакладчыца. На беларускую мову яна пераклала з рускай вершаваную казку П. Яршова «Канёк-Гарбунок» (1997) і з польскай камедыю Яна Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (2002), а таксама асобныя вершы ўкраінскіх паэтаў.
Зінаіда Іосіфаўна з’яўляецца лаўрэатам абласных прэмій «Берасцейская зорка – 1996» і «Пісьменнік года – 2004», Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008).
Ад кнігі да кнігі Зінаіда Іосіфаўна у сваёй творчасці падымаецца на новую, больш высокую прыступку майстэрства. Яе творы вылучаюцца мудрасцю і дасціпнасцю, іх вобразныя фарбы нікога не пакінуць раўнадушнымі. Паэтка і перакладчыца, таленавіты празаік і драматург, творца і вельмі цікавы, эрудзіраваны чалавек. «Ёсць задумы, якія, калі пашчасціць, мару некалі здзейсніць, а працаваць я люблю», – зазначыла яна ў сваіх аўтабіяграфічных нататках.


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
Люты
КРАСАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Государственная символика

N17471

-

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Базы данных





On-Line проект

Сводный Электронный Каталог




-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Портал рейтинговой оценки

Наш адрес в сети

N5204

ВЕРАСЕНЬ3 верасня - 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Ткачова, пісьменніка, літаратуразнаўцы Нарадзіўся у вёсцы Скадаінаўка Шахцінскага раёна Растоўскай вобласці (Расія) у сям'і шахцёра....
Открыть раздел ВЕРАСЕНЬ
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform