Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсякоў — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 4 сакавіка 1919 года ў Маскве ў сялянскай сям’і.
У 1921 годзе сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае (цяпер — у Жлобінскім раёне).У 1935 годзе паступіў на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 годзе — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе.
Працаваў у газеце «Казахстанская правда (1943—1944), рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1944 года.
Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнікі апавяданняў «Першая атака» (1944), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968). Пасля смерці пісьменніка выйшлі зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» (1974), «Дняпроўская чайка» (1988).
Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню…» (1964).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і іншыя.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел САКАВІК