Змітрок (Дзмітрый Дзмітрыевіч) Марозаў - беларускі паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1992 года. Нарадзіўся 2 студзеня 1954 года ў пасёлку Язбы Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Язбоўскую СШ у 1970 г., у 1975 годзе — агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
Першы верш З. Марозава надрукаваны ў Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» у 1977. Першы зборнік паэта «Пад небам бусліным» выйшаў у 1982 годзе. А да гэтага малады паэт друкаваўся у часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода», у рэспубліканскіх і абласных газетах. Цікава, што вершы 3. Марозава былі заўважаны не толькі ў Беларусі. У 1981—1982 гадах пераклады яго твораў былі выдадзены на рускай і украінскай мовах. А ў 1983 годзе ў Маскве, у выдавецтве «Молодая гвардия» была выдадзена яго кніга «Огонь и жито». Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. Вершы паэта аб праблемах сучаснай вёскі, аб працы хлебароба, аб наступствах чарнобальскай бяды, аб захаванні гістарычнай спадчыны, аб ахове прыроды. Яго вершы яго пранікнёна- душэўныя, насычаныя цеплынёй, сялянскай дабрынёй.
3. Марозаў з’яўляецца аўтарам першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі.
З. Марозаў — аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну.
На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і телебачанні.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу вершаў «Хлебны верасень», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995) за кнігу «Ачышчэнне сяўбой» і «Сын чалавечы», намінант прэміі «Залаты купідон» (2006).
Количество просмотров:
Вернуться в раздел СТУДЗЕНЬ