Відэаакцыя па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры "Гучы, роднае слова!" - гэта цыкл відэавершаў і відэазнаёмстваў з народнай творчасцю, з творамі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў-юбіляраў, а таксама Лёзненскіх самадзейных аўтараў на роднай мове.
3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вучонага, лінгвіста і фалькларыста. Сваім талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.
Прапануем пазнаёміцца з яго вершам "Адлёт жураўлёў" у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел "Гучы, роднае слова!" відэаакцыя па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры
Соседние подразделы: