Відэаакцыя па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры "Гучы, роднае слова!" - гэта цыкл відэавершаў і відэазнаёмстваў з народнай творчасцю, з творамі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў-юбіляраў, а таксама Лёзненскіх самадзейных аўтараў на роднай мове.
Прапануем конкурсную работу па матывах беларускай народнай казкі "Як курачка пеўніка ратавала" ў выкананні Машы Кажэравай, малодшай удзельніцы народнага літаратурнага аб'яднання "Пад абажурам" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
6 мая - 140 гадоў з дня нараджэння Юрася Свіркі, беларускага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова.
Прапануем пазнаёміцца з яго вершам "Словы" ў выкананні Аксаны Кажэравай у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вучонага, лінгвіста і фалькларыста. Сваім талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.
Прапануем пазнаёміцца з яго вершам "Адлёт жураўлёў" у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
7 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Я. Купала падняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць, якое ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа, параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.
У рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануем пазнаёміцца з вершам паэта "Лета".
У сувязі з Міжнародным днём роднай мовы i ў рамках лiтаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" прапануем вашай увазе новую версію ўсім вядомай беларускай калыханкі Генаддзя Бураўкiна ў выкананнi Аксаны i Машы Кажэравых.
![]() |
Буктрейлер
Буктрейлер (англ. Booktrailer) - это короткий видеоролик , рассказывающий о появлении художественной формы какой-либо книги .... |
![]() |
Книжная полка (новые поступления)
|
![]() |
Книжный хит. Читатель рекомендует!
|
![]() |
Книжный обзор
Подразделы: К юбилеям писателей (14), К праздникам (44).
|
![]() |
Наслаждаемся стихами
|
|
Видеопрезентации выставок
|
![]() |
Видеоэкскурсия "Прогулка по Лиозно"
Народное любительское литературное объединение "Под абажуром" предлагает серию клипов, озвученных местными самодеятельными авторами.... |
![]() |
Патриотические акции ко Дню Великой Победы
Коллектив народного любительского объединения "Под абажуром" предлагает вашему вниманию онлайн-трансляцию патриотической акции, приуроченной к 9 мая, с участием лиозненских самодеятельных поэтов.... |
|
Акции, флешмобы
|
Количество просмотров: