Главная
7 красавіка ў філіяле “Чкалаўская гарпасялковая бібліятэка” прайшло падарожжа па беларускіх народных казках "У госці да казкі” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 “Светлячок” г.п.Лёзна”.
Бібліятэкар Вольга Краўцова расказала дзецям, як з’явіліся народныя казкі, пазнаёміла іх з кніжнай выставай “У госці да казкі”, а потым дзеці адправіліся ў падарожжа па казачных станцыях, на якіх адгадвалі загадкі, успаміналі казачных герояў, адказвалі на пытанні крыжаванкі.
У госці да дзяцей завітаў дзіцячы драматычны калектыў “Ветрык” Дома культуры аграгарадка Адаменкі пад кіраўніцтвам Іны Уладзіміраўны Новікавай. Юныя артысты падрыхтавалі для дашкольнікаў прадстаўленне “Як казкі пераблыталіся”.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Главная