Главная
27 чэрвеня ў рамках абласнога сумеснага праекта ўстаноў культуры па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (бібліобусы і аўтаклубы) “Ура! Канікулы: у аб’ектыве дзеці” супрацоўнікі бібліятэкі і аўтаклуба завіталі ў вёску Перамонт і правялі для юных жыхароў дадзенай мясцовасці вернісаж мастацтваў “Чарадзейная скарбонка”.
Загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі Вольга Пячонава падрыхтавала агляд выставы-віктарыны “Традыцыі і святы нашых продкаў”, кіраўнік народнага клубы “Флора” Наталля Іванова і майстар Дома рамёстваў Алена Шляхтава прапанавалі дзецям майстар-класы “Купальскі вянок” і “Абярэгавыя сувеніры”. Супрацоўнікі аўтаклуба правялі конкурсна-гульнявую праграму “На Купала сонца грала”.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Главная