Адам Русак — беларускі паэт-песеннік. Нарадзіўся 24 мая 1904года в. Пясочнае каля Капыля. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).
Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.
Друкаваўся з 1927 года. У 1946 годзе выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю урок» (1980), «Дружбакі» (1987).
На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох”.