Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

САКАВІК

Францішак Багушэвіч

 21 сакавіка 180 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, беларускага паэта, празаіка 

 

Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны пад Вільняй у сям’і дробнага шляхціца. У 1852 годзе Францішак паступіў у Віленскую гімназію, якую ў 1861г. скончыў у ліку найлепшых вучняў і ў гэтым жа годзе ён стаў студэнтам Пецярбурскага ўніверсітэта. Аднак за адмоўленне прызнаць новыя ўніверсітэцкія правілы Францішак Багушэвіч быў выключаны ўжо з першага курса.

Малады, поўны энэргіі і намераў чалавек, працаваў настаўнікам у Доцішках Лідскага павета (цяперашні Воранаўскі раён), дзе пазнаёміўся з лінгвістам, этнографам і музыказнаўцам Янам Карловічам, які паўплываў на дальнейшы лёс пісьменніка. У 1863 годзе Багушэвіч прынімаў удзел у паўстанні К.Каліноўскага. У сытычцы з царскімі войскамі ён быў паранены.

Пасля разгрому паўстання заставацца на Віленшчыне Францішку Багушэвічу было небяспечна. Сябар Ян Карловіч паспрыяў яго пераезду ў горад Нежын. У 1865 годзе Багушэвіч паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй.

Двадцаць гадоў ён пражыў у расстанні з роднай зямлёй. І толькі ў 1884 годзе ён змог вярнуцца на Радзіму. У Вільні ўладкаваўся на пасаду прысяжнага паверанага судовай палаты. Дапамагаў пераважна гарадскім беднякам і сялянам. Таму заслужыў мянушку “мужыцкага адваката”.  І як выразнік народных інтарэсаў Ф.Багушэвіч знайшоў глыбокае прызнанне ў народзе.

Першымі творамі пачынаючага пісьменніка былі журналісцкія допісы, якія ён пасылаў у польскі часопіс  “Кraj”. У 1891 годзе ў Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Дудка беларуская”. У яго ўвайшлі гумарыстычныя вершы, а таксама творы аб штодзённым побыце сялянства, напоўненыя горкімі скаргамі.

Другі паэтычны зборнік Ф.Багушэвіча “Смык беларускі” быў надрукаваны паэтам пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава ў Познані ў 1894г.  “Смык беларускі” стаў кнігай больш антыпрыгодніцкай, антыпанскай, чым “Дудка беларуская”. Лірычны герой твораў Францішка Багушэвіча – працоўны сялянін. Ён не толькі пакутнік, якого абдзялілі пры скасаванні прыгону, якога абдзірая казна, крыўдзяць царскія чыноўнікі, але і праўдашукальнік, асоба з развітым пачуццём чалавечай годнасці. Такім ён паказаны ў вершах “Дурны мужык, як варона”, “Як праўды шукаць”, “Праўда”, “Бог не роўна дзеле” і іншыя.

У 1892 г. у Кракаве асобнай кнігай выйшла яго апавяданне “Тралялёначка”, у якім пісьменнік яскрава ўвасобіў расслаенне беларускай вёскі, а ў 1899г. пісьменнік здаў у Вілейскую губернскую друкарню рукапіс зборніка “Беларускія апавяданні Бурачка”. У 1907г. пасля смерці пісьменніка на старонках газеты “Наша ніва” былі апублікаваны яго навелы “Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”.

Ф.Багушэвіч добра вядомы не толькі, як паэт, але і як празаік, які стаяў ля вытокаў беларускай мастацкай прозы. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Нягледзячы на тое, што свае творы ён пісаў лацінкай, беларуская мова гучала ў яго натуральна, гнутка, афарыстычна і прыгожа.

Памёр Францішак Багушэвіч 28 красавіка 1900 года. На радзіме паэта створаны літаратурна-мемарыяльны Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў Кашлянах. У Смаргоні  і Жупранах адкрыты помнікі паэту.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел САКАВІК

Соседние подразделы:
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЛЮТЫ
ЛІСТАПАД

Государственная символика

N17471

-

-

On-Line проект

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА

Сводный Электронный Каталог




Базы данных





-

МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

Витебские Вести

МЧС информирует

РЕГИСТРАЦИЯ

Наш адрес в сети

N5204

КРАСАВІК23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
Открыть раздел КРАСАВІК
ЛІПЕНЬ Нарадзіўся Пятро Глебка 6 июля 1905 года ў вёсачцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна....
Открыть раздел ЛІПЕНЬ
Программы и проекты Библиотеки ГУК «Лиозненская ЦБС» предлагают Вам в рамках онлайн-проекта «Великой Победе – 75» познакомиться с материалами, посвящёнными этой славной...
Открыть раздел Программы и проекты
The LineAct Platform